Зіма кожны раз наступае для гомельскіх уладаў нечакана. Любыя рэзкія перапады надвор’я выклікаюць няздатнасць справіцца з ягонымі наступствамі: ці тое ападкі, ці тое рэзкае пахаладанне і нават пацяпленне. У гэтым годзе выпаў снег, і гэта прымусіла камунальнікаў зноў прасіць і заклікаць людзей пра дапамогу.
У Жлобіне, напрыклад, снег прыбіраюць 10 машынаў і 100 камунальнікаў. Але мясцовая раёнка большую частку тэматычнага матэрыялу прысвячае прапанову далучыцца да прыборкі жыхароў (а ў загаловак выносіць, што людзі «ужо далучыліся»).
У Петрыкаве раёнка абвясціла чэлендж: «Давайце ператворым уборку снегу ў свята! Выйдзем у двары, возьмем рыдлёўкі і разам ачысцім вуліцы — з усмешкай і музыкай, калі душа спявае Публікуйце відэа і фота ў Інстаграм!»
У Гомелі на прыборку выходзяць найблізкая да ўладаў моладзь з «Моладзевага савету». Праўда, высілкі пакуль не масавыя: на фота патрапілі два хлопца, якія расчышчалі падыход да пад’ездаў. Кажуць, што там жывуць ветэраны і адзінокія пажылыя людзі. А ў Гомельскім раёне на прыборку вывелі школьнікаў.

Не забываюць нагадваць і пра пакаранні. Караць улады любяць. Ёсць штрафы за непачышчанае месца вакол сваёй машыны, а таксама скінуты снег на дарогу (да 25 базавых штраф). Гэта лічыцца парушэннем правілаў добраўпарадкавання.
Надвор’е тэсціруе заіржавелы механізм рэгіянальных уладаў усур’ёз. ДАІ абвесціла на тэрыторыі вобласці спецплан «Надвор’е. Снежныя заносы». На практыцы гэта значыць, што сілавікі ездзяць і кантралююць прыборку снега, а таксама гатовыя пакараць кіроўцаў, якія паркуюцца ўздоўж дарогаў і патэнцыйна могуць перашкаджаць снегапрыборачнай тэхніцы.
Штодзень
Фота: Уладзімір Прывалаў. Афіцыйна, МАЯК

