Частку будынка на вуліцы Камісарава адрамантуюць, частку знясуць – такі план гарадскіх уладаў на “Дом воднікаў” – будынак у самым цэнтры Гомеля.

На відэа, якое распаўсюджваецца ў праўладных каналах, бачна, што работы ў доме ўжо пачаліся. У вокнах “Дома водніка” знаходзяцца будаўнікі і тэхніка.

“Дом воднікаў” быў пабудаваны ў 1936 годзе для супрацоўнікаў адміністрацыі рачнога порта. У кватэрах не было было ванных ці душаў, толькі прыбіральні і ракавіны. Цяпер будынак знаходзіцца ў аварыйным стане. Людзі адтуль выселеныя яшчэ ў 2000-ых. Пры гэтым месцазнаходжанне вельмі добрае, дом каля самага парку, з вокнаў бачныя каруселі у парку Луначарскага, і наадварот з каруселяў бачны сам дом.
Інвестара на аднаўленне дома шукалі шмат год. У 2016 годзе быў прадстаўлены праект за 800 тысяч долараў, улады абмеркавалі яго толькі ў 2025-м. Менавіта ў гэтым праекце быў прадугледжаны частковы знос будынку і рамонт чацвёртага пад’езда, які выкарыстоўваецца.
На месца гістарычнага будынку плануюць паставіць ці шматкватэрны жылы дом ці аўтастаянку.
Штодзень
Фота: яндэкс