Улады працягваюць хваліцца турызмам на “асабліва ахоўных прыродных тэрыторыях”. Як гэта тычыцца Гомельскай вобласці?

У Беларусі ёсць два запаведнікі, чатыры нацыянальныя паркі, каля 500 заказнікаў, 1000 помнікаў прыроды. Улады шукаюць магчымасць манетызаваць гэтыя месцы з дапамогай турызму.

Усяго за год асабліва ахоўныя тэрыторыі наведалі каля 200 тыс. чалавек, іх стала ў параўнанні з 2024 годам у 1,3 разы больш. Істотна стала больш замежных грамадзян – у два разы. Відавочна, што за кошт расійскіх турыстаў.

Аб’екты ў Гомельскай вобласці не згадваюцца на сёння сярод найбольш перспектыўных для турызму. Чыноўнікі кажуць пра заказнікі “Спораўскі”, “Выганашчанскае”, “Альманскія балоты”, “Асвейскі”, “Ельня”, “Азёры”, “Налібоцкі”, “Чырвоны бор”. Усе яны ў іншых рэгіёнах.

Але трэба памятаць, што ў Гомельскай вобласці каля 10% – гэта “асабліва ахоўныя прыродныя тэрыторыі”. Сярод іх нацыянальны парк “Прыпяцкі”, больш за 50 заказнікаў, 80 помнікаў прыроды. Таксама на Гомельшчыне знаходзіцца Палескі радыяцыйна-экалагічны запаведнік.

Праблема ў гэтай ідэі ў тым, што экатурызмам улады разумеюць і паляванне, у тым ліку на “чырвонакніжных” рысяў, зуброў, мядзведзяў і ваўкоў. Акрамя таго, ёсць і звесткі таго, што прырода нават цяпер не вельмі спраўляецца з нагрузкай. Напрыклад, рэгулярна закрываюць для наведвання возера Свіцязь, узніклі праблемы і на возеры Белае.

Таму нізкая цікаўнасць да асабліва ахоўных прыродных тэрыторыяў у Гомельскай вобласці, магчыма, выратуе іх.

Штодзень
Чытаць па тэме:
Экаактывісты падзяліліся відэа з рысямі ў Чарнобыльскай зоне і нагадалі пра праблемы запаведніка
Ці бяспечна глядзець на саркафаг ЧАЭС?
Андрэй Мядзведзеў: Зона адчужэння – унікальнае месца, такога на Зямлі больш няма

 

Related posts

“Палігоны для тэставання амартызатараў”: гамяльчанін раскрытыкаваў веласцежкі — і тут панеслася

Цягнік Анапа-Мінск у Гомель зноў не прыедзе

Мост эпохі Эйфеля: у Гомелі закрываюць на рамонт канструкцыю XIX стагоддзя