HomelDays_Logo_Main-mobil

У вёсцы Пагост зладзілі Юраўскі карагод

Юраўскі карагод – гэта традыцыйны веснавы абрад у вёсцы Пагост Жыткавіцкага раёна, ён праводзіцца кожны год у святкаванне Юр’я. Сем год таму яго дадалі ў спіс нематэрыяльнай культурнай спадчыны ЮНЕСКА, на жаль, як аб’ект, якому неабходная тэрміновая абарона.

Падрыхтоўка абраду пачынаецца з выпякання абрадавага хлеба, які называюць “карагод”. У яго дадаюць каласкі з цеста. Важны элемент абраду — тры галінкі, якія абвіваюць палоскамі цеста і разам з караваем адпраўляюць у печ.

У дзень абраду “карагод” упрыгожваюць кветкамі з яркіх папяровых стужак і жывымі квітнеючымі галінкамі. Усе ўдзельнікі вялікай працэсіяй накіроўваюцца ў поле, праходзячы праз сімвалічныя “вароты з ручнікоў”.

У полі ўдзельнікі водзяць карагоды “па сонцы” вакол сімвалаў абраду і спяваюць старажытныя вясновыя песні. Каравай тройчы падымаюць да небу. Затым усе вяртаюцца ў вёску, карагоды водзяць карагоды каля дамоў. А абрадавы хлеб “карагод” дзеляць паміж удзельнікамі.

Юраўскі карагод быў першым элементам, які амаль 20 год таму, атрымаў статус для ўключэння ў спіс нематэрыяльных гісторыка-культурных каштоўнасцяў.

Сёння абрад знаходзіцца пад пагрозай знікнення, сярод прычын — старэнне носьбітаў, тэндэнцыя з’язджання моладзі з вёскі, не вельмі спрыяльныя сацыяльна-эканамічныя ўмовы ў рэгіёне.

Штодзень

Слайдар пастоў