74
За мінулы месяц радыёлагі ўзялі 431 пробу харчовых прадуктаў і 121 пробу вады на ўтрыманне цэзія-137.
66 пробаў было ўзята ў дзяржсектары, а 364 – у прыватных гаспадарках і падворках.
Перавышэнне нормы выявілі ў 5 пробах.
З іх 4 перавышэнні выявілі ў мясе дзікіх жывёл (гаворка ідзе пра казуль) і 1 перавышэнне ў спробе сушаных баравікоў.
Так, пры норме ў 300 Бк/кг у мясе казулі з Мазырскага раёна прыборы зафіксавалі 611 Бк/кг, а ў мясе казулі з Ельскага раёна – 1327 Бк/кг.
У сушаных баравіках перавышэнне ўтрымання радыенуклідаў зафіксавалі ў Кармянскім раёне: 2879 Бк/кг пры норме 2500.