Дзень народзінаў дзеяча БНР і нараджэнца Гомельшчыны Мітрафана Доўнара-Запольскага

by ZB

Мітрафан Доўнар-Запольскі – беларускі навукоўца, заснавальнік беларускай гістарычнай навукі, грамадскі дзеяч, палітык і дыпламат родам з Рэчыцы.

Мітрафан Доўнаар-Запольскі

Апублікаваў больш за 200 навуковых прац па этнаграфіі, сацыяльна-эканамічнай і палітычнай гісторыі Беларусі, Літвы, Расеі, Украіны, Польшчы. Займаўся даследаваннямі вытокаў і станаўлення беларускай дзяржаўнасці, нацыянальнай і культурнай самабытнасці беларускага народа, беларускай этнаграфіяй. У серыі артыкулаў “Беларускае мінулае” (1888) даказваў, што беларусы — самастойны народ, і павінны заняць раўнапраўнае месца ў сям’і еўрапейскіх народаў.

Актыўна падтрымліваў Беларускую Народную Рэспубліку, ачольваў Беларускую гандлевую палату ў Кіеве ў 1918 годзе. Па просьбе ўладаў БНР склаў “Мемарыял” (“Асновы беларускай дзяржаўнасці”), які быў надрукаваны ў Гродне і Вільні ў 1919 па-беларуску, па-руску, па-нямецку, па-французску і па-ангельску. Дакумент утрымліваў гістарычныя падставы неабходнасці стварэння незалежнай беларускай дзяржавы, і быў прадстаўлены на Версальскай канферэнцыі ў Парыжы.

Падвяргаўся рэпрэсіям бальшавікоў: Мітрафану Доўнар-Запольскаму не давалі займаць адпаведныя яго кампетэнцыям і ведам пасады, а яго фундаментальную працу “Гісторыя Беларусі”, напісаную ў 1925, асудзілі як ідэйна шкодную. Ад расправы яго выратавала толькі тое, што ён памёр за некалькі год да “Вялікага тэрору”. Больш за стагоддзе прайшло, а часы, падаецца, усё тыя ж.

Штодзень

 

ВАМ ТАКСАМА МОГУЦЬ СПАДАБАЦЦА

homeldays_logo_main.png