У Светлагорску дзетсадаўцы малявалі «выбары»

Конкурс «Выбары вачыма дзяцей» ЦВК абвясціў яшчэ ў канцы 2023 года, але да гэтага часу навучальныя ўстановы вобласці публічна не праяўлялі актыўнасці ў гэтым накірунку. Першым, хто адсправаздачыўся, стаў светлагорскі дзіцячы садок №18. Спойлер: сярод малюнкаў шмат чырвона-зялёных колераў, большасць з іх дарослыя не па гадах з адпаведнымі подпісамі.
«Будучыня ў нашых руках»,» «Ваш выбар – гэта наша будучыня», «Галасуем за будучыню» (з пералікам асноўных правоў), «Я ты, ён, яна – галасуе ўся краіна» – асноўныя слоганы «дзіцячых малюнкаў». Фонам у прэзентацыйным відэа выконваецца прапагандысцкая песня «Беларусь – гэта мы».

Штодзень

Related posts

Гомельская мытня правярае ўсе пасылкі, якія прыходзяць з Расіі і іншых краінаў ЕЭАС. Шукаюць дроны

На прыступкі да мемарыялу “Дзецям – ахвярам вайны” пойдзе болей грошай, чым на аздараўленне ветэранаў у Гомельскай вобласці

Добраахвотніка з Гомеля «Волата» просяць пасмяротна ўганараваць званнем Героя Украіны