У скверы Грамыкі пазначылі дрэвы. Гамяльчане баяцца новай высечкі

Жыхары Гомеля звярнулі ўвагу на дрэвы, пазначаныя чырвонымі крыжамі ў скверы імя Грамыкі, вядомым таксама як Піянерскі сквер. У сацсетках выказваюць асцярогу, што іх могуць высекчы.

“Сквер Грамыкі — аддушына і мілы зялёны куток у цэнтры Гомеля. Вельмі спадзяюся, што калі чарговыя дрэвы высекуць, на іх месца высадзяць маладыя і здаровыя”, — напісала адна з гамяльчанак у Threads.

Самі пазнакі яшчэ не даказваюць, што гаворка абавязкова ідзе пра высечку: дрэвы могуць аглядаць перад санітарнай абрэзкай або выдаленнем аварыйных ствалоў. Дзяржаўнае выданне раней паведамляла, што ў горадзе праводзяць комплекс работ па выдаленні аварыйных дрэў. Але жыхарам не хапае канкрэтнай інфармацыі: колькі дрэў прызналі небяспечнымі, чаму менавіта і ці прадугледжаная кампенсацыйная пасадка.

Гэта не першая трывога вакол Піянерскага сквера. У чэрвені “Штодзень” паведамляў пра высечку дрэў там падчас спякоты. Тады гараджане скардзіліся, што шматгадовай расліннасці ў цэнтры становіцца ўсё менш. Для горада, які ўсё часцей перажывае спякотныя перыяды, кожнае вялікае дрэва ў цэнтры — не дэкор, а натуральная сістэма ахалоджвання паветра.

 

Штодзень

Related posts

“Палігоны для тэставання амартызатараў”: гамяльчанін раскрытыкаваў веласцежкі — і тут панеслася

Цягнік Анапа-Мінск у Гомель зноў не прыедзе

Мост эпохі Эйфеля: у Гомелі закрываюць на рамонт канструкцыю XIX стагоддзя