У сацсетках сабралі стэрэатыпы пра Гомельшчыну. Адабралі для вас топ-5

У “Трэдсе” запусцілі стэрэатыпы пра розныя рэгіёны Беларусі. Нарэшце, у аўтараў дайшла чарга да Гомельшчыны, і з’явіўся “Залаты фонд гомельскіх стэрэатыпаў”. І, дарэчы, яны дэманструюць добрае веданне мясцовага матэрыялу, пачытайце і вы ў гэтым пераканацецеся. Адабралі для вас найлепшае.

“Гэта той самы вайб, які адчуваеш, калі заязджаеш у раён і разумееш: О, вось тут пачынаецца сапраўднае жыццё! Гэта лакальны гумар — трошкі з трасянкай, трошкі з палескім характарам, але заўсёды ад душы!” – пішуць аўтары.

  1. Гомель

У Гомелі вавёркі ў парку не просяць арэшкі, яны адціскаюць у цябе мабільнік і пытаюцца: “Чуеш, ёсць пазваніць? А калі знайду?”

 

У Гомелі галоўнае — не патрапіць на Сельмаш пасля дзесяці вечара без семак. Гэта ж як уваходны білет: паказаў пачку — праходзь, калі ласка, паважаны.

  1. Рагачоў

Мясцовыя не разумеюць, навошта людзі купляюць цукар, калі ёсць сіняя банка.

Галоўны страх рагачоўца — трапіць у Глыбокае і выпадкова сказаць, што іх згушчонка “ну, нармальная”.

Калі дзіця малюе неба, яно малюе яго ў сіне-белую палоску. Бо неба — гэта як баначка згушчонкі, толькі вялікае…

  1. Жлобін

Калі ты праехаў Жлобін на цягніку і не купіў двухметровага ружовага слана — ты не беларус, ты падазроны турыст.

Дзіцячая мара ў Жлобіне — гэта не стаць касманаўтам, а атрымаць у спадчыну кропку з плюшавымі мядзведзямі каля перону.

Жлобінец можа адной рукой плавіць метал, а другой — вышываць вочкі плюшавай пандзе.

  1. Мазыр

Мазыр — адзінае месца, дзе ў цябе адна нага карацейшая за другую, бо ты ўсё жыццё ходзіш па гары ўгору-ўніз.

Трамвай едзе праз лес так сурова, што нават дзікі зыходзяць з калеі і здымаюць капелюшы.

Яры настолькі глыбокія, што ў іх можна схаваць не толькі НПЗ, але і свае надзеі на роўную дарогу.

Фота: griphon.livejournal.com

  1. Рэчыца

Мясцовае піва — гэта як эліксір жыцця. Калі ты кажаш, што табе больш падабаецца вада, на цябе паглядзяць так, нібы ты хочаш закрыць завод і пусціць усіх па міру.

Зайшоў у краму, паглядзеў на цэны — падумаў, што ў Дубаі. Аказалася — не, проста нафтавікі зарплату атрымалі.

Штодзень

Related posts

Ад Кантакузаўкі да “Вэндсдэй”: як гомельская вёска аказалася звязаная з румынскім замкам

Ад крытыкі “збеглых” — да тэкстаў пра сяброўства аленя і каня. Як кар’ера гомельскага прапагандыста Галкоўскага пайшла пад адхон

Першы вядомы запіс назвы “Гомель”? Доказ знайшоўся на таямнічым залатым пярсцёнку 1565 года