HomelDays_Logo_Main-mobil

У Рагачове загінуў чыгуначнік, яго выгналі на працу ў ягоны выходны дзень

Трагедыя адбылася ў канцы студзеня, пра яе стала вядома дзякуючы Супольнасці чыгуначнікаў Беларусі.

45-гадовага работніка з амаль васьмігадовым стажам прыцягнулі да пагрузкі лесаматэрыялаў у ягоны выхадны. Пры гэтым кіраўнік не выканаў неабходныя працэдуры ў адпаведнасці з заканадаўствам і не пераканаўся ў тым, што стан супрацоўніка дазваляе яму працаваць.

У выніку мужчына ўпаў са агляднай эстакады ў прастору паміж вагонам і кранавым шляхам. Постфактум высветлілася, што ён быў нецвярозы, што пацвердзілі і медыкі.

У тэлеграме, які апублікавала супольнасць чыгуначнікаў, прызнаюць, што кіраўніцтва гомельскай БЧ позна паведаміла пра здарэнне, што можа ўказваць на спробу яго схаваць.

За 2025 год на Беларускай чыгунцы адбылося 15 няшчасных выпадкаў з работнікамі, з якіх 3 былі са смяротным зыходам. Акрамя таго, у 2025 годзе з прычыны няспраўнасці або скончанага тэрміну асвядчэння забаранялася эксплуатацыя абсталявання і інструмента ў 54 структурных падраздзяленнях БЧ і Рэмшляхоў.

Штодзень

Слайдар пастоў