У прыпамежнай Чарнігаўшчыне размініравалі 7,5 га лесу
Усяго чакае на размініраванне 16,6 тыс. гектараў. Яшчэ 20 тыс. га трэба ачысціць ад міннага забруджання. Як паведамляе
Північний лісовий офіс, які аб’ядноўвае лясы Сумшчыны і Чарнігаўшчыны, для размініравання лесавога фонду патрэбныя дзясяткі год.
Паводле спецыялістаў, адзін месяц актыўных баявых дзеянняў азначае пяць год размініравання. На Чарнігаўшчыне баі трывалі з 24 лютага па 6 красавіка 2022 года.