У Лодзі прапануюць «усынавіць» мадагаскарскага таракана і скарміць яго сурыкатам — беларусы раяць называць насякомых «лукашэнка»

Лодзінскі заапарк запусціў неардынарную валянцінаўскую ініцыятыву: любы ахвочы можа «ўсынавіць» мадагаскарскага таракана, даць яму імя — напрыклад, у гонар былога або былой — і сімвалічна скончыць гэтую гісторыю, скарміўшы насякомае сурыкатам.

«У цябе ёсць экс? У нас ёсць таракан. А сурыкат ужо чакае… У Дзень святога Валянціна ў нашым Арыентарыуме вы можаце даць таракану імя былой ці былога і сімвалічна закрыць пэўную главу», — гаворыцца ў паведамленні заапарка.

Ініцыятыва выклікала актыўнае абмеркаванне ў сацсетках. Беларусы, у прыватнасці, прапануюць называць тараканаў «лукашэнка», надаючы акцыі дадатковы палітычна-сатырычны падтэкст.

У межах кампаніі прапануюцца тры пакеты ўдзелу:

Базавы пакет (50 злотых): «ўсынаўленне» таракана, прысваенне яму імя і электронны сертыфікат удзелу.

Преміум-пакет (150 злотых): сертыфікат і фота моманту, калі таракан з’ядаецца адным з сурыкатаў.

VIP-пакет (300 злотых): сертыфікат і магчымасць асабіста скарміць таракана сурыкатам.

Усе сабраныя сродкі будуць пералічаныя ў Pangolin Foundation — фонд, які займаецца аховай навакольнага асяроддзя і захаваннем знікаючых відаў жывёл.

Кампанія будзе доўжыцца з 1 па 28 лютага 2026 года.

Штодзень

Слайдар пастоў