Размова ідзе пра т.зв. адзенне брэнда “Першы”, якое штампуе жодзінская фабрыка “Світанак”. Як паведамляюць крыніцы “Штодня”, чыноўнікі задумалі прымусіць прадпрыемствы закупіць мерч з цытатамі Лукашэнкі на падарункі да 23 лютага і 8 сакавіка.

Гэта называюць “шырокамасштабнай акцыяй па ўкараненні прадукцыі ў карпаратыўную культуру прадпрыемстваў і арганізацыі Гомельшчыны”. З дапамогай “распранацца і працаваць” аўтары ідэі чакаюць “комплексны станоўчы эфект”, плануюць, што гэта будзе “дзейсны інструмент патрыятычнага выхавання і ўзорам падтрымкі айчыннага вытворцы”.
Падобнае прызнанне дабраахвотна-прымусовага характару распаўсюду тавараў з цытатамі Лукашэнкі хіба першае і ўказвае на востры крызіс з продажам ідэалагічных тавараў. Цікава, які план у акцыі, і ў каго паляцяць пагоны, калі ён не будзе выкананы.