121
«Застаюцца падтопленымі 54 жылыя дамы, 10 падвалаў, 78 двароў і 11 участкаў дарог», – распавяла гомельскаму дзяржТБ старэйшы інспектар цэнтра бяспекі абласнога ўпраўлення МНС Вераніка Матусевіч.
На ДзяржСМІ адзначылі, што пакуль што новыя выпадкі дадаюцца кожны дзень, але снега адносна няшмат, а новых ападкаў пакуль не будзе, таму чакаецца стабілізацыя сітуацыі.
Вядома, што падтопленыя дамы ёсць у Гомельскім, Петрыкаўскім, Мазырскім і Светлагорскім раёнах. 26-га студзеня абвяшчалі штармавое гідралагічнае папярэджанне праз узровень вады ў рацэ Случ у Жыткавіцкім раёне. Мясцовая раёнка ў сувязі з гэтым нагадала, што адпампоўка талых водаў робіцца платна.