Легендарная гомельская рэстарацыя, закрытая ўладамі, адкрываецца ў Варшаве

by homieldays

Рэстаран беларускай кухні “Будзьма” быў закрыты пасля сумных падзей 2020 года.

Карчма “Будзьма” ў кастрычніку 2020 года падтрымала агульнанацыянальны страйк і заявіла, што не будзе працаваць у гэты дзень у знак салідарнасці з беларусамі. Пасля гэтага з рэстаранам, які месціўся на Прывакзальная, 3а, была ў аднабаковым парадку скасаваная дамова арэнды. 13 лістапада 2020 года на старонцы карчмы ў Фэйсбуку з’явілася паведамленне: “З болем у сэрцы паведамляем, што 15 год гісторыі падышлі да канца… Рэстаран закрыты назаўжды”.

Пра адкрыццё карчмы “Будзьма” ў Варшаве напісала знаёмая сям’і рэстаратараў у Фэйсбуку:

“Хутчэй за ўсё гамяльчане памятаюць цудоўны рэстаран “Будзьма” ў Гомелі, які так любілі многія да 2020 года. Але, як і многім, сям’і рэстаратараў прыйшлося пакінуць Беларусь пасля жніўня 2020 года. Але ведаеце, беларусы – народ дзіўны! Мы, як птушка Фенікс, зноў і зноў паўстаём. Мае сябры, рэстаратары з Гомеля, не выключэнне. І вось, “Будзьма” зноў з намі, адкрыўшыся тут, у Варшаве. Яны толькі пачынаюць свой шлях тут, у новым месцы, і ім вельмі патрэбна нашая падтрымка. Ідэй шмат у маіх сяброў! Прыходзьце частавацца! Няхай “Будзьма” стане часткай нашай варшаўскай супольнасці гэтак жа, як была часткай Гомеля.”

Штодзень

ВАМ ТАКСАМА МОГУЦЬ СПАДАБАЦЦА

homeldays_logo_main.png