У Гомелі забаранілі вешаць замкі кахання на рэканструяваны мост праз Сож

Аматарам так званых замкоў кахання пагражае штраф і нават арышт.

У Гомелі адкрылі рэканструяваны мост праз Сож. Гэта адзіны пешаходны мост праз раку, пабудаваны яшчэ ў 1969 годзе. Рэканструкцыя моста пачалася ўлетку, што стварыла цяжкасці для тых, хто хацеў адпачыць на пляжы з іншага боку Сажа. Адкрыццё рэканструяванага мост прымеркавалі да савецкага свята 7 лістапада. Раней, да рэканструкцыі моста на парэнчах там віселі так званыя замкі кахання.

Традыцыя вешаць замкі кахання на мост паходзіць з Фларэнцыі. Вучні школы Sanita in Costa San Giorgio забіралі замкі са сваіх школьных шаф і вешалі іх з прызнаннямі ў каханні на Ponte Vecchio (Стары мост). Звычай папулярызаваў у кніжцы пісьменнік Федэрыка Мочча ў кнізе “Толькі цябе хачу” (“Ho voglia di te”/ 2006). З тых часоў традыцыя імкліва распаўсюдзілася на іншыя краіны і гарады.

Так выглядалі раней замкі кахання на мосце праз Сож

У Гомелі ж наадварот забаранілі вешаць замкі на парэнчы рэканструяванага пешаходнага моста. Мясцовыя ўлады пагражаюць кваліфікаваць такія дзеянні як нанясенне шкоды дзяржаўнай маёмасці. Паводле артыкула 11.3 КаАП, за наўмыснае знішчэнне альбо нанясенне шкоды чужой маёмасці, якія прычынілі шкоду ў нязначнай ступені, прадугледжваецца штраф да 30 базавых велічынь (1260 беларускіх рублёў). А вось наўмыснае знішчэнне альбо нанясенне шкоды чужой маёмасці ў значнай ступені і буйным памеры – гэта ўжо крымінальны кодэкс, якім прадугледжанае пакаранне ў выглядзе абмежавання волі ад 2 да 10 год.

Мясцовыя ўлады абяцаюць усталяваць спецыяльна абсталяваны арт-аб’ект для замкоў кахання. Але гэты аб’ект ужо мала будзе мець агульнага з традыцыямі Фларэнцыі.

Штодзень

Як гомельскія ўлады прафукалі рэкрэацыйны патэнцыял ракі Сож

 

Слайдар пастоў