У Гомелі з нагоды 170-годдзя ратаўнічай службы Беларусі з’явіцца алея тэматычных лаў (дакладнае месца размяшчэння алеі пакуль не ўдакладняецца).
Напэўна хтосьці лічыць, што ў нашым горадзе не хапае непрыгожых і няўтульных лаў (пра тое, як самаробныя лавы сапсавалі выгляд парку “Фестывальны”, мы пісалі раней: Разгул агратрэшу ў Гомелі, альбо як парк адпачынку перастаў быць зручным для гараджан).
Сумна, але выраб лавачак асобамі, якія не маюць ні густу, ні разумення асноў эрганомікі (як любая ўтылітарная рэч, лава павінна быць камфортнай) можна назваць гомельскай традыцыяй.
Вучыць дзяцей (ды й дарослых) правілам пажарнай бяспекі, канешне ж, трэба. Але фармаваць іх як асоб з добрым густам і пачуццём гармоніі гэтаксама важна. Але пра якую гармонію можна казаць, калі такія рэчы атачаюць чалавека штодня?