У дзяржаўных установах Гомельскай вобласці, імаверна, пачалася падрыхтоўка да магчымых абмежаванняў месенджара Telegram. Дзяржаўныя арганізацыі атрымалі рэкамендацыі ствараць афіцыйныя акаўнты ў расійскім месенджары MAX.
Так, у выпуску навін рэгіянальнага ТВ паведамілі, што акаўнт у гэтым сэрвісе з’явіўся ў тэлерадыёкампаніі “Гомель”. У паведамленні адзначалася, што далучыцца да суполкі можна праз новую платформу.
MAX – гэта расійскі месенджар, які прасоўваецца ўладамі РФ як “нацыянальная” альтэрнатыва Telegram і WhatsApp. Эксперты адзначаюць, што сэрвіс інтэграваны з расійскімі дзяржаўнымі платформамі і знаходзіцца пад кантролем расійскай інфраструктуры, што выклікае пытанні адносна канфідэнцыяльнасці і магчымасці кантролю з боку спецслужбаў.
На гэтым фоне з’яўляюцца паведамленні пра магчымыя абмежаванні Telegram у самой Расіі. Паводле інфармацыі выдання Verstka са спасылкай на крыніцы ў адміністрацыі прэзідэнта РФ, рэгіянальным уладам ужо рэкамендавалі рыхтавацца да блакавання месенджара. Раней расійскія медыя паведамлялі, што Telegram можа быць заблакаваны ўжо ў пачатку красавіка.
На гэтым фоне пераход дзяржаўных структур у MAX можа сведчыць, што да падобнага сцэнару могуць рыхтавацца і ў Беларусі. Telegram застаецца альтэрнатыўнай платформай для незалежных медыя і грамадскіх ініцыятыў, таму яго магчымыя абмежаванні могуць істотна змяніць інфармацыйную прастору.
Чытайце таксама
Як дыялог пераўтварыўся ў маналог: на Гомельшчыне закрылі чаты для скаргаў уладам