У Гомелі працуе крама з таварамі ад палітзняволеных жанчын

Гаворка ідзе пра краму “ЕДІН”, якую ад выпраўленчай калоніі №4 у Гомелі аддзяляе толькі сцяна.

Пра новую краму, якая працуе з 19 лютага, распавёў акаўнт “хіжына рыбака” у Цік-току. Аўтар цудоўна разумее, што гэта за крама, хто робіць гэтыя тавары і ў лёгкім захапленні: “Усё, што прадаецца ў гэтым магазіне, вырабляецца нашымі грамадзянамі, якія часова знаходзяцца ў месцах пазбаўлення волі. Дарэчы, ёсць вельмі арыгінальныя рэчы. Ну і, вядома, вельмі вялікі выбар прадукцыі швейнай вытворчасці: ад пасцельнай бялізны да адзення для рыбаловаў і паляўнічых, а таксама абутак”.

Ён паказаў асартымент крамы, але апусціў важныя нюансы. Тое, што тавары робяць палітычныя зняволеныя (калонія на Антошкіна ў нейкі момант утрымлівала сумнае лідарства па колькасці палітзняволеных, якія адбывалі там пакаранне). А таксама тое, што ў цэлым праца зняволеных фактычна рабская праз нізкую аплату за яе і немагчымасць адмовіцца ад яе выканання.

Акаўнт хіжына рыбака належыць жыхару Гомеля, які піша пра рыбалку (у яго ёсць дом на самай мяжы з Украінай, не зусім зразумела, ці гэта турыстычны аб’ект). Каментатары паставіліся да роліка па-рознаму. Адныя пыталіся кошты і графік работы, іншыя пісалі пра кепскую энергетыку, “спачатку носіш, потым сядзіш”. Пыталіся: “А што за гэта атрымліваюць зняволеныя? За ежу працуюць?”, “За 32 капейкі ў дзень?”.

Штодзень
Фота: rup4by

Related posts

“Палігоны для тэставання амартызатараў”: гамяльчанін раскрытыкаваў веласцежкі — і тут панеслася

Цягнік Анапа-Мінск у Гомель зноў не прыедзе

Мост эпохі Эйфеля: у Гомелі закрываюць на рамонт канструкцыю XIX стагоддзя