У Гомелі назавуць вуліцу ў гонар расейскага чэкіста

У Гомелі з’явіцца вуліца ў гонар расейскага чэкіста, які ўдзельнічаў у савецкай партызанцы ў гады вайны. Частка вулічна-дарожнай сеткі паміж вуліцамі Яфрэмава і Лепяшынскага будзе названая ў гонар нараджэнца Какчатаўскай вобласці Казахстану Мікалая Зябніцкага.

Маёр дзяржбяспекі Мікалай Зябніцкі

Дадзеныя з узнагароднага ліста Мікалая Зябніцкага. Фота: partizany.by

Мемарыяльная дошка ў гонар Мікалая Зябніцкага прама на будынку Ўпраўлення КДБ па Гомельшчыне. Фота: Алег Кажухар

Пасля вызвалення Гомеля ад нацыстаў ён служыў у органах МГБ на тэрыторыі Гомельшчыны. Адметна, што мемарыяльная дошка ў гонар маёра дзяржбяспекі Зябніцкага ўсталяваная прама каля галоўнага ўваходу ў абласное ўпраўленне КДБ па Гомельшчыне, што сведчыць пра статуснасць гэтага чалавека ў вачах ягоных спадкаемцаў. Такім чынам, можна выказаць здагадку, што ініцыятыва аб увекавечанні магла наўпрост сыходзіць з гэтага ведамства.

 

Штодзень

Related posts

Палац культуры чыгуначнікаў стаў філармоніяй

У Гомелі на акцыі “Несмяротны полк”, арганізаванай прарасейскімі сіламі ў Дзень Перамогі, неслі фотапартрэт Сталіна

8 траўня ў Еўропе – дзень памяці і смутку