У Гомелі на акцыі “Несмяротны полк”, арганізаванай прарасейскімі сіламі ў Дзень Перамогі, неслі фотапартрэт Сталіна

Сёлета акцыя “Несмяротны полк”, на якую раней улады Беларусі глядзелі з недаверам праз непадкантрольнасць арганізатараў, прайшла адначасова з афіцыйным святочным шэсцем. Узначаліла калону людзей з партрэтамі кіраўніца Рускага дому ў Гомелі Вольга Бараненка. Перад удзельнікамі гэтай акцыі ішлі дзяўчынкі, апранутыя ў стылізаваную вайсковую форму часоў ІІ Сусветнай вайны. Адна з дзяўчынак трымала ў руках фота Іосіфа Сталіна, які з’яўляецца адным з ініцыятараў ІІ Сусветнай вайны і на руках якога мільёны ахвяр камуністычнага тэрору. Паводле меркавання сучасных гісторыкаў, вялікая колькасць загінулых грамадзян СССР (вайсковых і цывільных) стала вынікам злачыннай палітыкі “генералісімуса”, які спрычыніўся да чыстак сярод вайсковага камандавання Чырвонай арміі напярэдадні вайны, а таксама адмаўляўся прымаць меры па падрыхтоўцы да нападу нацыстаў.

Акцыя “Несмяротны полк” у сучасным выглядзе была ініцыяваная ў 2011 годзе ў Томску журналістамі Сяргеем Лапенковым, Сяргеем Калатоўкіным і Ігарам Дзмітрыевым. Паводле першапачатковай задумы, нашчадкі ветэранаў ІІ Сусветнай падчас шэсцяў з нагоды 9 траўня меліся дэманстраваць фотаздымкі сваіх дзядоў-удзельнікаў вайны. У далейшым акцыя стала выкарыстоўвацца прарасейскімі актывістамі для дэстабілізацыі палітычнай сітуацыі ў постсавецкіх краінах.

Штодзень

Related posts

Гомельская мытня правярае ўсе пасылкі, якія прыходзяць з Расіі і іншых краінаў ЕЭАС. Шукаюць дроны

На прыступкі да мемарыялу “Дзецям – ахвярам вайны” пойдзе болей грошай, чым на аздараўленне ветэранаў у Гомельскай вобласці

Добраахвотніка з Гомеля «Волата» просяць пасмяротна ўганараваць званнем Героя Украіны