У Гомелі — два выпадкі суіцыду сярод падлеткаў

Новы выпадак суіцыду, пра які даведалася рэдакцыя “Штодня”, адбыўся ў раёне Беліца: жыццё самагубствам скончыў вучань 6-га класа. Паводле сведчанняў крыніц, хлопец сутыкнуўся з ціскам з боку адміністрацыі школы. “Бацькоў выклікалі ў навучальную ўстанову, і пасля вяртання дадому канфлікт працягнуўся. Падлетак скончыў жыццё проста на вачах у сям’і. Бацька дзіцяці працуе суддзём”, – распавялі нашыя крыніцы.

Ілюстрацыйнае фота

Нядаўна “Штодзень” інфармаваў пра іншы трагічны выпадак, які меў месца ў адной са школ мікрараёна Сельмаш. Вучань 11-га класа скончыў жыццё, выкарыстаўшы зарэгістраваную зброю (раней паведамлялася пра пісталет бацькі і таксама прэсінг з боку педагогаў). Паводле неафіцыйных звестак, падлетак пайшоў на такі крок праз няшчаснае каханне.

Калі вам вядома нешта яшчэ пра сітуацыю, можаце напісаць на нашу рэдакцыйную скрыню: sztodzien@gmail.com

ДЛЯ ДАВЕДКІ
Тэлефон даверу для дзяцей і падлеткаў: псіхалагічная дапамога дзецям і іх бацькам у крызісных сітуацыях – 8 (017) 263 03 03 (кругласутачна).

Агульнанацыянальная дзіцячая лінія дапамогі пацярпелым ад гвалту – 8 (801) 100 16 11, 8 (801) 201 55 55 (кругласутачна).

Бясплатная гарачая лінія для пацярпелых ад хатняга гвалту – 8 (017) 317 32 32 (з 8.00 да 20.00), +375 (29) 367 32 32, +375 (33) 603 32 32 (кругласутачна).

”Тэлефон даверу” – 8 (029) 899 04 01 (са стацыянарнага тэлефона), +375 (29) 899 04 01 (з мабільнага тэлефона. Можна звяртацца праз мэсанджары Telegram, Vibеr, WhatsApp. Кругласутачна).

Штодзень

Related posts

Жыхары Старой Валатавы абурыліся адключэннем вады на 11 дзён

Праўладнае відэа паказала сядзібу Ціханоўскага ў Агародні Гомельскай

Беларуска раскрытыкавала дэкор Добрушскага фарфору — і запусціла дыскусію пра якасць