У дзіцячым садку Акцябрскага дзеці пад кіраўніцтвам выхавацелькі робяць пластылінавы мультфільм

by ZB

Адбываецца гэта ў межах дзяржаўнай стартап-пляцоўкі для далучэння выхаванцаў да беларускай мовы і традыцый беларускага народа.

Не зусім зразумела, ці дасягаецца гэтая мэта, бо нічога не паведамляецца пра сцэнар мульціка, і на якой мове ён будзе. Але прынамсі на фота бачна, як дзеці ўдзельнічаюць у стварэнні пластылінававых герояў і ў здымках.

Акрамя таго, па заявах арганізатараў, хлопчыкі і дзяўчынкі самі складаюць сцэнар і агучваюць фільм.

Было б добрым працягам гэтага праекту, каб мультфільм, створаны рукамі дзяцей, з’явіўся на любой пляцоўцы з магчымасцю вольнага прагляду.

Штодзень

ВАМ ТАКСАМА МОГУЦЬ СПАДАБАЦЦА

homeldays_logo_main.png