398
Затое ў тэлеграм-канале тэлебачання запусцілі апытанку, ці не ўляцела Маша ў Егіпет, ці не сышла гуляць.
Інфармацыя пра тое, што у скверыку Грамыкі (неафіцыйная назва Піянерскі) з’явіцца скульптурная кампазіцыя з расійскага мультфільма з’явілася ў лістападзе 2020 года.
Кампазіцыю з двума героямі і фальшывай сажалкай ацанілі тады ў 10 тысячаў рублёў, таксама разважалі пра ўсталёўку двух ваўкоў з пакрышкай.
Адзначым таксама, што выніковая скульптура мае ўмоўнае падабенства з героямі мультфільма.
Жыхары Гомеля неаднаразова звярталіся да мясцовых уладаў з заклікамі і патрабаваннямі перастаць размяшчаць у скверы новыя пластыкавыя макеты і скульптуры з нізкай мастацкай вартасцю.