Навіны горада

Прапала Валянціна Міронава

Ілля з мамай Валянцінай

Прапала маці былога палітвязня з Гомеля Іллі Міронава. Пра гэта паведамляе валанцёр у сваіх сацыяльных сетках. З учорашняга дня пажылая жанчына не выходзіць на сувязь з сынам. Выглядае на тое, што Валянціну Міронаву маглі затрымаць у межах хвалі пераследу сваякоў зняволеных, якая пракацілася па ўсёй Беларусі 23 студзеня.

Праваабаронцы паведамляюць пра тое, што, як мінімум, 100 чалавекі прайшлі праз ператрусы і затрыманні падчас апошняй карнай акцыі сілавікоў. З іх больш за 30 асобаў былі накіраваныя ў ізалятары часовага ўтрымання. Паводле папярэдняй інфармацыі праваабарончага цэнтру “Вясна”, прычынай зацікаўленасці з боку КДБ стала дапамога сем’ям палітвязняў ад ініцыятывы «INeedHelpBY», якую днямі ўлады прызналі «экстрэмісцкім фармаваннем».

Штодзень