“Белгідрамет” паведамляе пра зніжэнне ўзроўню вады па ўсёй Беларусі, у тым ліку ў Гомельскай вобласці. У нашым рэгіёне працягвае набіраць ваду Дняпро каля Жлобіна, Бярэзіна каля Светлагорска, прытокі Сажа – ад 1 да 14 см у суткі.
Вада выйшла з берагоў і падтапіла тэрыторыі вакол на Дняпры у раёне Жлобіна-Лоева, рэках Бесядзь, Іпуць і Пціч. На астатніх рэках у Гомельскай вобласці (Прыпяць і Сож) вада сыходзіць па 1-19 см за суткі.
Вада істотна не пацяплела, у рэках зараз гэта ад 4,8 до 12 градусаў.
Па прагнозах “Белгідрамета” вада працягне сыходзіць. Чакаецца, што Бесядзь вернецца ў берагі.
Нагадаем, што першыя падтапленні ў гэтым годзе былі зафіксаваныя ў Гомельскай вобласці ў пачатку сакавіка.