Тры навіны ўступнай кампаніі для ГДУ: павелічэнне бюджэтных месцаў, паступленне без іспытаў і стаж для завочнікаў

by ZB

Вышэйшая школа Беларусі перажывае цяжкія часы. Перад усім яны звязаныя з палітычнай сітуацыяй і рэпрэсіямі ў краіне, таксама існуе праблема з састарэлымі праграмамі, архаічным абсталяваннем і нізкай прэстыжнасцю. Улады спрабуюць вырашыць праблемы «мыліцамі», не закранаючы асноўных пытанняў.

+83 бюджэтныя месцы ў ГДУ, але…

«У нашым універсітэце па ўзроўні з прыёмнай кампаніяй 2023 павялічаны план прыёма на бюджэт на 83 месцы», – кажа ў інтэрв’ю дзяржСМІ адказны сакратар прыёмнай камісіі ГДУ Аляксандр Рудзянкоў.
Насамрэч нельга сказаць, што гэта заўважны рост колькасці бюджэтных месцаў, бо ў асноўным ён адбудзецца за кошт стварэння новых спецыяльнасцяў: журналістыка і прыродазнаўчая адукацыя – біялогія і хімія. Астатнія бюджэтныя месцы будуць выдзеленыя для будучых настаўнікаў.

Паступленне без іспытаў

«У гэтым годзе колькасць ільготных траекторыяў павялічаная. У першую чаргу для паступлення ў рэгіянальныя вузы», – прызнаў Рудзянкоў.

Паводле яго, гэтае рашэнне будзе тычыцца пераможцаў універсітэцкіх алімпіядаў (пашырыцца колькасць прадметаў) і медалістаў (людзей з «чырвонымі дыпломамі» з вучэльняў і тэхнікумаў).

«Гэтыя выпускнікі змогуць паступаць без іспытаў практычна на ўсе спецыяльнасці нашага ўніверсітэта акрамя правазнаўства, эканамічнага права і журналістыка і спецыяльнасці, дзе трэба здаваць спартовыя нарматывы», – запэўніў адказны сакратар прыёмнай камісіі.

Пры гэтым 20% месцаў на гэтых спецыяльнасцях выдзяляць на агульны конкурс.

 10 месяцаў стажу па галіне паступлення для завочнікаў

«Гэта накіравана на стымуляванне развіцця супрацоўнікаў, бо на завочную форму паступаюць людзі, якія маюць сярэднюю спецыяльную адукацыю, а для пашвышэння кваліфікацыі і для кар’ернага росту трэба мець вышэйшую адукацыю», – адзначыў Рудзянкоў.

Чуткі пра падобнае ўвядзенне хадзілі сярод завочнікаў у ГДУ у якасці страшылак яшчэ 20 год таму. Можна зрабіць дапушчэнне, што гэтае абмежаванне не ўводзілі праз тое, што яно, відавочна, прывядзе да скарачэння колькасці ахвотных паступаць і пераўтворыць завочны факультэт у нешта кшталту працяглых курсаў падвышэння кваліфікацыі.

Новым рашэнне пра стаж назваць нельга: падобная практыка па ўспамінах існавала ў СССР, які для беларускіх чыноўнікаў у шмат чым з’яўляецца эталонам.

Штодзень

ВАМ ТАКСАМА МОГУЦЬ СПАДАБАЦЦА

homeldays_logo_main.png