Мілітарызацыя на маршы: Да 9 траўня ўлады ўпершыню вывядуць на плошчу Леніна тэхніку гомельскага гарнізона

by ZB

Гомельскія ўлады правялі нараду, дзе агучылі планы святкавання 9 траўня. У гэтым дзень упершыню выведуць тэхніку гомельскага гарнізона на плошчу Леніна. Так, спрэчная традыцыя вайсковых парадаў не толькі сыходзіць у нябыт, але яшчэ і распаўзаецца ў рэгіёны.

Трэніроўкі параду Гомельскага гарнізону ў лістападзе 2023 года. Фота: Гомельскія ведамасці

 

Першыя прыкметы змены парадку святкавання ў бок мілітарызацыі можна было заўважыць у лістападзе мінулага году. Тады дзяржСМІ назвалі парад гомельскага гарнізона «ўнікальным». У ім удзельнічалі памежнікі, Следчы камітэт, міліцыянты, супрацоўнікі МНС, а таксама некалькі вну і кадэты. Праўда, тэхніка была часоў Другой сусветнай вайны.

Цяпер, гледзячы па ўсім, плануецца парад сучаснай тэхнікі і вайскоўцаў мясцовага гарнізона на плошчы Леніна. Ім будуць дапамагаць школьнікі з кадэцкіх класаў і ліцэяў.

Ваенныя парады грамадства крытыкавала і ў мірныя часы Гэта даволі дарагое і бессэнсоўнае мерапрыемства. Яно б’е не толькі па гаманцу кожнага беларуса, але і ў прамым сэнсе па гарадскім асфальце, які разбіваецца тэхнікай.

Прадэманстраваць ваенную сілу на парадзе таксама наўрад ці атрымаецца. Адзінае, што можна будзе зразумець 9 траўня, ці зможа тэхніка гомельскага гарнізона ссунуцца з месца і беспраблемна аб’ехаць плошчу Леніна.

Штодзень

 

 

ВАМ ТАКСАМА МОГУЦЬ СПАДАБАЦЦА

homeldays_logo_main.png