Вядомая апазіцыйная блогерка, якая працуе пад творчым псеўданімам Данута Хлусня, распавяла пра няшчаснае здарэнне, якое мела месца яшчэ ў кастрычніку 2022 года.
У сонечны дзень на адной з вуліц у Варшаве яе сына, 12-гадовага Багдана, збіў пазадарожнік на пешпераходзе. Дзіця перасоўвалася на электрасамакаце. Калі хлопчык хацеў перасячы дарогу, то адзін кіроўца спыніўся, а іншы працягнуў рух, у выніку чаго збіў падлетка. “Заключэння экспертызы я не бачыла, з матэрыяламі справы мяне не азнаёмілі. У сакавіку быў атрыманы адказ з пракуратуры пра спыненне справы, паколькі следства ўстанавіла, што віна поўнасцю ляжыць на дзіцёнку. Вадзіцель невінаваты, а таксама ўказана, што мы не маем права на кампенсацыю фізічнай і маральнай шкоды. Юрысты, з якімі я кансультавалася, у адзін голас сказалі, што ў кіроўцы (імя якога нават не фігуруе ў справе) быў вельмі добры адвакат, бо відавочная ягоная віна за тое, што адбылося”, — распавядае ў сацсетках маці
Наступствам здарэння сталіся шматлікія пераломы ногі і траўмы, лячэнне якіх вымагае вялікай сумы. Маці Багдана звяртаецца да неабыякавых беларусаў з просьбай аб дапамозе. Усю інфармацыю пра спосабы дапамогі можаце знайсці на старонцы блогеркі ў сацсетках.