Студэнтаў гомельскіх ВНУ зганяюць на гульні ў вайну

by ZB

У газеце «Гомельскія ведамасці» днямі апублікавалі такую навіну: «Пад Гомелем арганізавалі ваенна-прыкладную гульню «Прарыў». Там жа пазначана, што спаборніцтвы сярод каманд ВНУ рэгіёну праводзяць на базе вучэбна-палявога цэнтра БелДУТа.

Фота: “Гомельскія ведамасці”

У ліку выпрабаванняў – перамяшчэнне гарматы Т-12, падрыў агнявой кропкі праціўніка, марш-кідок з пераадоленнем заражанага ўчастка мясцовасці, узвядзенне абарончага фартыфікацыйнага збудавання, снайперская дуэль, разборка-зборка аўтамата АК-74, пераноска параненага і аказанне першай дапамогі.

Цікава, што арганізатарамі і каардынатарамі гэтай гульні лічыцца аблвыканкам пры ўдзеле абласнога камітэту БРСМ. У «кіраўніках» значыцца Універсітэт транспарту пры арганізацыйным садзейнічанні ваенна-транспартнага факультэта гэтай жа навучальнай установы. Пакуль што ўдзел у гэтых гульнях запланаваны для студэнтаў мясцовых ВНУ, але бліжэйшым часам, як распавядаюць арганізатары, да яе плануюць прыцягнуць і студэнтаў сярэдне-спецыяльных навучальных устаноў. На іх думку, гульня «накіравана на фарміраванне патрыятычнай свядомасці ў моладзі, удасканаленне навыкаў ваеннай падрыхтоўкі і ваенна-прыкладных відаў спорту. Да таго ж, спаборніцтвы з армейскім ухілам садзейнічаюць фізічнаму развіццю студэнцтва і далучае іх да здаровага ладу жыцця».

Ёсць з гэтай нагоды і каментар памочніка прэзідэнта – інспектара па Гомельскай вобласці Сяргея Барташа. На яго погляд, гэтая гульня дапаможа ўдзельнікам падрыхтавацца да абароны незалежнасці краіны, калі што, і зможа папулярызаваць ваенную службу сярод тых, хто яшчэ сумняваецца, хоча ён служыць у арміі ці не.

Штодзень

ВАМ ТАКСАМА МОГУЦЬ СПАДАБАЦЦА

homeldays_logo_main.png