Спёка ў Еўропе, мялеюць рэкі. Вада ў Сажы апусцілася ніжэй за суднаходную адзнаку

Спёка, якая накрыла значную частку Еўропы, прыводзіць да буйнога абмялення рэк і ўжо адбіваецца не толькі на суднаходстве, але і на энергетыцы. У Венгрыі праз нізкі ўзровень Дуная ўпершыню за 44 гады працы спынялі адзін з энергаблокаў АЭС “Пакш”, якая выкарыстоўвае рачную ваду для астуджання.

Беларусь таксама сутыкнулася з наступствамі працяглай гарачыні. Белгідрамет фіксуе спад узроўняў вады практычна на ўсіх буйных рэках краіны ў тым ліку Сажа.

Паводле гідралагічнага бюлетэня Белгідрамета, па стане на 5 жніўня на большасці рэк Беларусі ўзроўні вады зніжаюцца на 1–11 см за суткі. На Сажы ў Крычаве, Слаўгарадзе і Гомелі ўзровень ужо знаходзіцца ніжэй за адзнакі, якія лімітуюць суднаходства.

На 6 жніўня ўзровень вады ў Сажы ў Гомелі складаў 9 см над нулём паста. За мінулыя суткі ён знізіўся яшчэ на 3 см.

Адна з самых вострых сітуацыяў з узроўнем вады ў Піне, рацэ на якой стаіць Пінск. Жыхары ўжо запытваюцца: “Што стане з горадам, калі Піна знікне? Экалагічная катастрофа бліжэй, чым падаецца”, – і паказваюць відэа з зарослай і моцна абмялелай ракой.

Белгідрамет таксама паведамляе, што тэмпература вады ў рэках краіны ўжо дасягае 16–26 градусаў, і ў найбліжэйшыя дні чакаецца яе далейшае павышэнне. І рэкі працягнуць мялець.

Штодзень

Related posts

“Палігоны для тэставання амартызатараў”: гамяльчанін раскрытыкаваў веласцежкі — і тут панеслася

Цягнік Анапа-Мінск у Гомель зноў не прыедзе

Мост эпохі Эйфеля: у Гомелі закрываюць на рамонт канструкцыю XIX стагоддзя