27
Стыкеры праваабарончай ініцыятывы “Права на мову”, створаныя моўным абаронцам з Гомеля Ігарам Случакам, патрапілі ў спісы забароненых.

“Трэба экстрэмісцкіх стыкераў? Днямі прызналі”, – піша аўтар тэлеграм-канала і дадае: “Выгналі з вёскі, выгналі з краіны, хочуць выгнаць і з інтэрнэтаў”.
Стыкеры на беларускай мове, у асноўным гумарыстычныя. Але ёсць сярод іх і бел-чырвона-белы сцяг, што, пэўна прыцягнула ўвагу сілавікоў.
Стыкер-пак даступны па спасылцы.
У спісы экстрэмісцкіх 29 чэрвеня ўлады ўключылі ажно 50 набораў стыкераў для тэлеграма. Але на той момант пра “Права на мову” не паведамлялася.