24
У Гомелі 17 верасня святкуюць з размахам. Кожны раён абласнога цэнтра падрыхтаваў мерапрыемствы да Дня народнага адзінства — дзяржаўнага свята, якое актыўна выкарыстоўваецца ў прапагандысцкіх мэтах.

Ілюстрацыйнае фота: старонка ў інстаграме школы №25. Дзеці падчас абавязковых мерапрыемстваў з нагоды 17 верасня.
Вось толькі дзяцей на гэтыя прапагандысцкія мерапрыемствы зганяюць прымусова. У чатах навучальных устаноў бацькам перадаюць указанні адміністрацыі школ з фармулёўкай: “трэба прадаставіць навучэнцаў для выхаду”. Праўда, бацькі не надта імкнуцца весці дзяцей вечарам на такія мерапрыемствы. Ахвочых, паводле інфармацыі бацькоў, — мала: “Добра, калі адзін чалавек пагадзіцца”.