171
Сала бывае салёнае, таплёнае, смажанае. А бывае яшчэ і сала для бяззубых. Такі ўнікальны гатунак “сябра баршчу і хлеба” можна набыць на адным з гомельскіх рынкаў.
Сала – вельмі папулярны прадукт у беларусаў. У многіх творах беларускай літаратуры згадваецца гэты прадукт. Напрыклад, у творы “Новая зямля” Якуба Коласа пра сала распавядаецца некалькі разоў.
Вось маці з хаткі выбягае,
Алесю торбу даручае,
А ў торбе хлеб і, пэўна, сала,
І весялей шмат хлопцам стала.
***
У торбе хлеб, кавалак сала,
З кішэні люлька пазірала —
Таварыш верны і нязменны —
І з тытуном капшук раменны.