Ураджэнец Светлагорска Павел Аніхоўскі нарадзіўся 11 верасня 1988 года ў Светлагорску і працаваў у ІТ-сферы. Паводле “Вясны”, пасля пачатку масавых рэпрэсій сужэнцы пакінулі Беларусь і апошнія некалькі гадоў жылі ў Польшчы. Там Павел таксама працаваў у ІТ-кампаніі.
Сябры сям’і паведамілі праваабаронцам, што апошні раз Павел звязваўся з маці ў траўні або чэрвені 2025 года. З таго часу звязацца ні з ім, ні з Янай ім не ўдалося. Асабліва непакояцца за сына ягоныя родныя ў Светлагорску. Паводле сяброў сям’і, на фоне перажыванняў маці Паўла істотна пагоршыўся зрок.
Калі вам нешта вядома пра Паўла ці Яну Аніхоўскіх, «Вясна» просіць паведаміць інфармацыю праваабаронцам праз Telegram — @Viasnainfo.
Штодзень
Крыніца: праваабарончы цэнтр “Вясна”