Рэканструктары зрабілі фотасесію да гадавіны Палескага паходу Булак-Балаховіча

Клуб гістарычнай рэканструкцыі “Invictus 1863″ апублікаваў тэматычную фотасесію, прысвечаную Палескаму паходу генерала Станіслава Булак-Балаховіча ў 1920 годзе. Нагодай стала гадавіна пачатку паходу, якую аўтары праекта адзначаюць 25 кастрычніка, паведамляецца на старонцы клуба.

Палескі паход быў спробай працягнуць барацьбу супраць бальшавікоў пасля польска-савецкага перамір’я і стварыць незалежную беларускую дзяржаву. У лістападзе 1920 года войскі генерала занялі Петрыкаў, Калінкавічы і Мазыр. Менавіта ў Мазыры Булак-Балаховіч абвясціў незалежнасць Беларусі і сябе — “начальнікам Беларускай дзяржавы”.

Станіслаў Булак-Балаховіч у кампаніі афіцэраў свайго штабу

Паводле некаторых звестак, балахоўцам удалося часова ўзяць і Рэчыцу, хоць апісанні гэтага эпізоду ў гістарычных крыніцах разыходзяцца. Далейшай мэтай наступлення быў Гомель.

Замацаваць поспех не ўдалося: у другой палове лістапада Чырвоная армія перайшла ў контрнаступленне. Войскі Булак-Балаховіча адступілі ў Польшчу, дзе іх раззброілі. Паход застаўся адной са спроб падмацаваць беларускую незалежнасць уласнай вайсковай сілай.

Штодзень

Related posts

“Знікае цэлы пласт культуры”: пад Петрыкавам папярэдзілі пра знос прыпынку з мазаікай

У пойме Сожа знайшлі хахулю — від, які лічыўся зніклым у Беларусі

Рамонт без клопату пра людзей: на Савецкай у Гомелі пешаходаў пакінулі сярод бруду і лужын