Разгромлены пакой Ларысы Шчыраковай (фотафакт)


Намеснік старшыні ліквідаванай уладамі Беларускай асацыяцыі журналістаў Барыс Гарэцкі апублікаваў фотаздымак аднаго з пакояў у доме Ларысы Шчыраковай. З фота вынікае, што падчас ператрусу асобы, якія гаспадарнічалі ў чужой хаце, з цэласнасцю рэчаў былой журналісткі не цырымоніліся.

Ларыса Шчыракова праз трое сутак знаходжання ў ІЧУ на волю так і не выйшла, што сведчыць пра верагоднасць яе пераводу ў СІЗА. Непаўналетні сын Ларысы, Святаслаў, дагэтуль утрымліваецца ў сацыяльна-педагагічным цэнтры.

Ані калегі, ані сваякі былой журналісткі не ведаюць, на якой падставе арыштавалі Ларысу.

Штодзень

Related posts

Жыхары Старой Валатавы абурыліся адключэннем вады на 11 дзён

Праўладнае відэа паказала сядзібу Ціханоўскага ў Агародні Гомельскай

Беларуска раскрытыкавала дэкор Добрушскага фарфору — і запусціла дыскусію пра якасць