Прыступкі ў нікуды

У Жлобіне з’явіўся новы «арт-аб’ект»: прыступкі, якія вядуць у нікуды. Аказалася, што недзе каля іх з’явіцца кропка па продажу вады, але пакуль нават не вырашаныя пытанне з праектам.

Фота: “Новы Дзень”

Новы аб’ект з’явіўся каля шматпавярховіка ў мікрараёне №2. Звярнулі на іх увагу мясцовыя жыхары.
Камунальнікі патлумачылі мясцовай раёнцы, што прадпрымальнік, які адказны за новы пункт продажу вады, цяпер вырашае «пытанні, прадугледжаныя праектнай дакументацыяй». Гаворка ідзе пра пункт продажу «Жывой вады». Іх у горадзе з 2020 года ўсталёўвае прадпрымальнік Юрый Зянько. У розных раёнах горада такіх кропак ужо шэсць.

Штодзень

Related posts

Жыхары Старой Валатавы абурыліся адключэннем вады на 11 дзён

Праўладнае відэа паказала сядзібу Ціханоўскага ў Агародні Гомельскай

Беларуска раскрытыкавала дэкор Добрушскага фарфору — і запусціла дыскусію пра якасць