Профіль кулінара-аматара Ежы Грыгенчы ў Threads прызналі “экстрэмісцкім”

Суд Чыгуначнага раёна Гомеля 29 студзеня прызнаў “экстрэмісцкім” профіль у Threads з нікам @ezhikgrigencha, які належыць грамадскаму актывісту з Гародні Ежы Грыгенчы. Пра гэта паведаміў сам гарадзенец у сваіх сацсетках.

У самім акаўнце не было палітычнай агітацыі ці заклікаў да гвалту. Грыгенча публікаваў у асноўным бытавы кантэнт: віншаваў жонку, выкладаў фота “снегавікоў і каўбас”, а таксама час ад часу заклікаў далучацца да акцый салідарнасці з палітвязнямі.

Раней Ежы Грыгенча ўжо быў унесены беларускімі ўладамі ў спісы “экстрэмістаў”. Яго заочна асудзілі, аўтамабіль прадалі з аўкцыёну. Акрамя таго, актывіст знаходзіцца ў расійскай базе вышуку.

Штодзень

Фота: ФБ Ежы Грыгенчы

Related posts

“Размова запісваецца”. Гамяльчанін паскардзіўся на ваду, а ў 115 зрабілі заўвагу яму самому

Старадаўнія строі і народныя танцы: Ларыса Шчыракова запрашае на этнафотасэты ў Беластоку

“Горшых дарог няма нідзе ў Беларусі”. Мазырчукі абмяркоўваюць ямы, якія перажылі змену кіраўніка