Пра бортніцтва Убарцкага Палесся знялі серыял

by ZB

Экспедыцыйны серыял з 11 серыяў і на 606 хвілінаў называецца «Бортнікі Ўбарцкага Палесся». Там будуць 44 інтэрв’ю спадчынных бортнікаў (і сем’яў), якія распавядаюць пра свой промысел, абяцаюць аўтары.

Бортніцтва – старадаўні лясны промысел, форма культурнага пчалярства. Аўтары фільма настойваюць таксама, што гэтая  форма «заснавана на глыбокім культурным кантэксце (традыцыі, абразы, звычаі, звычаёвае права, слоўнік і тапонімы, забабоны, вераванні, веды пра навакольны свет і своеасаблівая філасофія існавання разам з дзікай прыродай)».

«Кожны бортнік у серыяле – галоўны герой са сваім светаўспрыманнем, носьбіт традыцыйных ведаў і вялікага скарба сваёй уласнай сям’і, супольнасці і грамадства ў цэлым. Бортнікі распавядаюць пра свой промысел, прымае ўдзел у звычайных для сябе актыўнасцях – але схаваных ад большасці сучаснага грамадства», – кажуць яны.

Прэм’еру першай серыі абяцаюць хутка, праз пяць дзён.

Убарцкае Палессе – рэгіён у Лельчыцкім раёне Гомельскай вобласці, вядомы сваімі бортнікамі, якія працягваюць старыя традыцыі гэтай галіны.

Штодзень

Фота: set.ethno.by

ВАМ ТАКСАМА МОГУЦЬ СПАДАБАЦЦА

homeldays_logo_main.png