Гомельскага майстра па дрэву прызналі экстрэмістам

by homieldays

Палітзняволены Зміцер Шаўчэнка пакараны пазбаўленнем волі на 1 год 6 месяцаў. Рамеснік Зміцер Шаўчэнка вядомы ў Гомелі тым, што ствараў экалагічныя цацкі для дзяцей з дрэва.

Фота: https://prisoners.spring96.org/

 

Змітра Шаўчэнку затрымалі 11 красавіка 2023 года. У відэа, запісаным ўладаахоўнікамі, рамеснік гаварыў, што нібыта адміністраваў групу ў сацсетках з палітычным зместам. А ўжо 13 красавіка 2023 года групу, якую мог весці Зміцер Шаўчэнка, “Беларусь без хамства і беззаконня” МУС прызнала экстрэмісцкім фармаваннем. У лютым Гомельскі абласны суд прызнаў самога Змітра Шаўчэнку экстрэмістам. Падставай для ўключэнне стала, як пазначаецца на сайце МУС, “здзяйсненне злачынства, прадугледжанага часткай 1 артыкула 130 Крымінальнага кодэксу”, а менавіта “Распальванне расавай, нацыянальнай, рэлігійнай ці іншай сацыяльнай варажнечы”.

Штодзень

ВАМ ТАКСАМА МОГУЦЬ СПАДАБАЦЦА

homeldays_logo_main.png