Сёння у выніку дамоўленасцяў ЗША і рэжыму Лукашэнкі адбылося буйное вызваленне палітвязняў. Праваабаронцы кажуць, што ў спісе 250 чалавек. За мяжу вывезлі 15 з іх, сярод іх гомелец Мікіта Залатароў.
«Штодзень» нагадвае гісторыю хлопца, які быў затрыманы яшчэ ў 2020 годзе.
- На момант затрымання Мікіце Залатарову было ўсяго 16 год. Ён хворы на эпілепсію, але гэта не стала падставай для змягчэння рэжыму, наадварот. Яго пакаралі пяццю гадамі выхаваўчай калоніі. На прысудзе Мікіта кідаўся на краты і крычаў: “Выпусціце мяне адсюль!” Пасля зняволенне працягнулі яшчэ на год.
- Ягоны бацька расказваў журналістам, што Мікіту білі ў міліцыі і СІЗА. І хоць адвакат падаваў на гэта скаргу, але органы не знайшлі складу злачынства. Таксама падлетак заявіў на судзе, што яму не даюць таблетак: «Канваір сказаў: “Ты палітычны, здохнеш”».
- У выхаваўчай калоніі яго рэгулярна змяшчалі ў ШІЗА. Паступова рэжым станавіўся ўсё больш жорсткім – з выхаваўчай у папраўчую калонію, а потым турма строгага рэжыму, апошні прысуд быў – калонія строгага рэжыму.
- У верасні 2025 г. стала вядома, што Мікіта парэзаў вены. Палітвязня тады шпіталізавалі.
- За сына доўгі час змагаўся ягоны бацька Міхаіл Лапуноў. Ён даваў інтэрв’ю і распавядаў пра сітуацыю, яго неаднаразова затрымлівалі. У 2024 годзе яго затрымаліі абвінавацілі ў экстрэмізме. У тым жа годзе яго судзілі ў 2024 годзе. Вырак звязаны з пазбаўленнем волі (калонія), але дакладны тэрмін невядомы дагэтуль. Пра вызваленне бацькі Мікіты Залатарова не паведамляецца.
У дзень бацькі «Штодзень» пісаў пра Міхаіла Лапунова, які змагаўся за сына колькі мог.