Палітзняволеная Ларыса Шчыракова працуе ў калоніі швачкай

З’явіліся навіны пра палітзняволеную журналістку з Гомеля Ларысу Шчыракову. Падрабязнасцямі падзяліўся праваабаронца Леанід Судаленка.

Леанід Судаленка з партрэтам Ларысы Шчыраковай

“У гомельскай калоніі Ларыса працуе швачкай, на здароўе не скардзіцца, кажа, што з усімі там ужо пазнаёмілася. Перадае прывітанне і падзякі за падтрымку! Спадзяецца, што тэрмін да канца адбываць не давядзецца (жартуе, што ў яе планы гэта не ўваходзіць) …Таксама Ларыса паведамляе, што адну вялікую перадачу (да 50 кг. раз на тры месяцы) яна ўжо змагла атрымаць, у тым ліку з вельмі патрэбнымі ёй тамака рэчамі. Хоча хуткім часам атрымаць сутачнае (належыць да 3-х сутак) спатканне з сынам. Яшчэ шчыра марыць, што за добрыя паводзіны і станаўленне на шлях выпраўлення ёй дазволяць раней выйсці на волю…”, – зазначае Леанід Судаленка.

Падтрымаць Ларысу можна лістамі ды паштоўкамі.
Куды: ВК №4, 246035, г. Гомель, вул. Антошкіна, 3.
Каму: Шчыраковай Ларысе Фёдараўне

Штодзень

 

Related posts

Гомельская мытня правярае ўсе пасылкі, якія прыходзяць з Расіі і іншых краінаў ЕЭАС. Шукаюць дроны

На прыступкі да мемарыялу “Дзецям – ахвярам вайны” пойдзе болей грошай, чым на аздараўленне ветэранаў у Гомельскай вобласці

Добраахвотніка з Гомеля «Волата» просяць пасмяротна ўганараваць званнем Героя Украіны