Пагаршэнне ўмоў утрымання ў СІЗА-3

Новыя правілы гомельскага СІЗА №3: лекі будуць прымаць яшчэ радзей, а каб трапіць на спатканне, родныя зняволеных ужо дзяжураць пад сценамі ізалятара кругласуткава.

Пра хуткія змены супрацоўнікі самога СІЗА папярэджваюць родных зняволеных.

Кажуць, што з 1 траўня лекі будуць прымаць толькі па аўторках. Прычына: медчастку СІЗА нібыта скараціла выпіску дазволаў на медпрэпараты, і быццам таму вырашыла, што і падстаў перадаваць медпрэпараты таксама павінна стаць менш. Па інсайдарскай інфармацыі, у хуткім часе колькасць медперадач скароціцца роўна ўдвая. Пакуль што дзейнічае старое правіла – лекі можна перадаваць двойчы на тыдзень – па аўторках і чацвяргах з 14.00 да 15.00.

Але гэта не ўсе ўзмацненні жорсткасці рэжыму. З нядаўніх часоў праз перапоўненасць СІЗА для таго, каб запісацца на спатканне са зняволеным, іх сваякі займаюць чаргу з ночы. Асабліва складана даводзіцца тым, хто прыязджае на спатканне з іншых гарадоў. Раней родныя арыштантаў (яны дзяжурылі ля будынка СІЗА) складалі агульны папяровы спіс чаргі, і каб трапіць у яго, можна было запісацца па тэлефоне або праз месэнджары. Але ўжо зараз усе могуць зайсці толькі ў парадку жывой чаргі.

І калі раней, каб прабіцца на спатканне людзі прыязджалі да сцен СІЗА прыкладна да 5 раніцы. То зараз стаяць ля сцен практычна кругласуткава. Трапіць на спатканне ў дзень могуць толькі 18 чалавек. Спатканні арганізоўваюць у дзве змены. Запіс на першую змену спатканняў адміністрацыя СІЗА пачынае з 8.00 раніцы ў працоўныя дні (выходныя – нядзеля, панядзелак), а ў 8.45 пачынаецца сама першая змена. На другую змену запіс вядзецца да 12.00, а на спатканні пускаюць з 13: 45. Шанцаў трапіць на іх вельмі мала. Ля сцен СІЗА ўжо здараюцца канфлікты паміж роднымі зняволеных, якія адчайна спрабуюць прабіцца на спатканне, але не могуць.

Штодзень

Related posts

Жыхары Гомеля скардзяцца на нашэсце гнусу

У Сусветны дзень свабоды прэсы згадалі гомельскіх журналістаў-палітвязняў

У Чачэрску выкарыстоўваюць прымусовую працу ў тым ліку для прыборкі магілы міліцыянта