HomelDays_Logo_Main-mobil

Пад новы забаўляльны цэнтр у Гомелі высеклі дарослыя яліны. Гамельчукі абураюцца

У Гомелі працягваецца будаўніцтва новага забаўляльнага цэнтра на тэрыторыі былога завода “Крышталь”. Разам з падрыхтоўкай пляцоўкі былі высечаныя дарослыя блакітныя яліны, што выклікала незадаволенасць жыхароў горада.

”Няўжо нельга было ўпісаць дрэвы ў канцэпцыю і захаваць іх? Яны стаялі тут задоўга да майго нараджэння. Вельмі сумна”, — пішуць у сацсетках.

У каментарах многія адзначаюць, што праблема ўжо даўно стала сістэмнай.

“Ужо гадоў пяць-сем у Гомелі сякуць усё запар. Глядзіш на фатаграфіі дзесяцігадовай даўніны і разумееш, наколькі горад аблысеў”, — адзначае адзін з карыстальнікаў.

Іншыя звяртаюць увагу, што ў многіх гарадах дарослыя дрэвы не высякаюць, а інтэгруюць у новыя праекты, захоўваючы зялёныя зоны нават пры будаўніцтве жылых комплексаў.

Апошнім часам высечка дрэў у Гомелі рэгулярна выклікае грамадскія дыскусіі. Раней жыхары крытыкавалі высечку ў Піянерскім скверы, каля фабрыкі “8 Сакавіка” і ў іншых частках горада, адзначаючы, што падчас анамальнай спёкі кожнае дарослае дрэва мае асаблівую каштоўнасць для гарадскога мікраклімату.

Штодзень

Слайдар пастоў