У Беларусі шмат неверагодных пакаранняў і штрафаў, сярод якіх вядомая забарона карміць беспрытульных жывёлаў, ламаць бэз, шкодзіць рапс і не касіць траву. Але дзяржава бесперапынна імкнецца пашырыць гэты спіс. Штодзень сабраў новыя ініцыятывы ў гэтым накірунку і гатовы папярэдзіць чытачоў.

Ілюстрацыйнае фота
- Нестандартныя клумбы.
Перад тым, як высаджваць клумбы каля пад’езда, як аказалася, трэба ўзгадніць схему пасадкі з камунальнікамі. І незразумела, такім чынам улады змагаюцца з патэнцыйным “экстрэмізмам” ці сапраўды баяцца, што клумбы перашкодзяць мяняць трубы. Сума штрафу не называецца.
- Дачнікаў будуць штрафаваць, калі ў іх на ўчастку разросся баршчавік і канадскі залатарнік
Тут усё зразумела: улады не спраўляюцца з інвазіўнымі і шкоднымі раслінамі і хочуць частку грузу перакласці на плечы грамадзянаў.
Штраф за гэтыя расліны да 10 базавых.
- Мак і каноплі
З 1 чэрвеня стартуе змаганне з макам і каноплямі. І калі ветрам надзьмула на ўчастак і вырасла гэтая расліна, вінаваты, па меркаванню ўладаў, гаспадар участка.
- Паленне на ганку шматкватэрных дамоў
Гэтая ініцыятыва яшчэ ў распрацоўцы, але звычайна законапраекты ў нас прымаюць. Адпаведна, могуць забараніць паленне на ганку шматкватэрных дамоў і пачаць за гэта штрафаваць ужо неўзабаве.