У Мазыр прыехала дэлегацыя з Бранскай вобласці. Як бачна на відэа, збольшага гэта моладзь, якая трохі здзіўленая прыёмам.
Прапагандысцкі праект называецца “Мы верныя нашчадкі Айчыны”. Як справаздачыцца мясцовая раёнка, ён “аб’ядноўвае маладыя сэрцы Беларусі і Расіі агульнымі каштоўнасцямі, непарыўнай гістарычнай памяццю і позіркам у будучыню”.
Сустракаць аўтобус маладых расіянаў іх выйшлі дзяўчыны з хлебам і соллю і гарманіст. Расіяне пляскалі ў ладкі, а пасля пусціліся ў танцы з гасцямі. Удзельнікі таксама вадзілі карагод на пустыры каля дарогі. З пазітыву, звярталіся да гасцей з усходу на беларускай мовы.
Пасля ўсе паехалі ўскладаць вянкі да вечнага агню, з экскурсіяй на прадпрыемства і спартовы аб’ект, удзельнічалі ў прапагандысцкай дыскусіі і паглядзелі канцэрт агітбрыгады. Асноўная ідэя пра “славянскае братэрства”, якое мала мае адносінаў да беларускіх інтарэсаў і каштоўнасцяў.


