Новая махлярская схема: цяпер і з крамаў “канфіскатаў”

Махляры паспяхова паразітуюць на ўсёй гнілой частцы беларуская дзяржавы. Менавіта таму, яны так эфектыўна падманваюць і збіраюць грошы з запужаных сілавікамі, чыноўнікамі і начальствам людзей. Новая схема базуецца на крамах “канфіскатаў”, куды тавары трапляюць і ў тым ліку пасля палітычнага пераследу.

На згенераваным штучным інтэлектам відэа жанчына ў форме пераканаўча кажа: “Тэрміновая навіна. Ад сённяшняга дня вы можаце купіць мытны канфіскат па зніжках да 70%”.

Увесь асартымент абяцаюць паказаць па спасылцы. Але традыцыйна такая “пакупка” нічым не сканчаецца акрамя знікнення грошаў.

Адзінае, чым могуць дапамагчы тут сілавікі, патлумачыць, што “дзяржорганы не прадаюць тавары праз тэлеграм”.

І гэта далёка не ўсё. З апошніх схемаў, якія закранулі Гомельскую вобласць т.зв. “аперацыя “Тазік”. Да пачатку сезона адключэння вады махляры ўзяліся і за гэтую галіну і прапануюць праверыць, “калі ў вас адключаць ваду”. Таксама махляры патрабуюць заплаціць запазычанасці перад ДАІ. А жыхар Светлагорска павёўся на схему з дамафонамі і “супрацоўнікамі Следчага камітэта і КДК” і застаўся без 35 тысячаў рублёў.

Штодзень
Чытаць па тэме:
«У мяне вашы грошы»: як беларусы трапляюцца ў пастку да махляроў

Related posts

“Палігоны для тэставання амартызатараў”: гамяльчанін раскрытыкаваў веласцежкі — і тут панеслася

Цягнік Анапа-Мінск у Гомель зноў не прыедзе

Мост эпохі Эйфеля: у Гомелі закрываюць на рамонт канструкцыю XIX стагоддзя