Беларуская даследчыца знайшла невядомы асобнік Псалтыра Францыска Скарыны

Беларуская даследчыца Вольга Шутава выявіла невядомы асобнік Псалтыра Францыска Скарыны 1522 года ў Бібліятэцы герцагіні Анны Амаліі ў нямецкім Веймары. Да гэтага часу ў Заходняй Еўропе былі вядомыя толькі чатыры падобныя асобнікі. Яны захоўваюцца ў Кембрыджы, Лондане (Вялікабрытанія), Капенгагене (Данія) і Любляне (Славенія). Асобнік знайшла беларуская даследчыца і адміністратарка сайта skaryna.com Вольга Шутава. Гаворка пра частку “Малой падарожнай кніжкі”. Асобнік быў знойдзены ў Бібліятэцы герцагіні Анны Амаліі.

Як адзначае Вольга Шутава ў артыкуле “Новы асобнік Псалтыры 1522 Францыска Скарыны”, які выйшаў у часопісе “Slavistica Vilnensis”:
“Асобнік ў добрай захаванасці, хоць трэба сказаць, што пасля пажару ў Бібліятэцы ў 2004 годзе асобнік пацярпеў ад вады: сляды вады асабліва добра заўважныя на апошнім сшытку. У 2009 годзе была праведзеная рэстаўрацыя.”

Новы асобнік Псалтыра Францыска Скарыны 1522 года. Фота: Вольга Шутава для артыкула “Новы асобнік Псалтыры 1522 Францыска Скарыны”, які выйшаў у часопісе “Slavistica Vilnensis”

Бібліятэка Анны Амаліі – публічная даследніцкая бібліятэка, якая размяшчаецца ў горадзе Веймар (Нямеччына). Бібліятэка была заснаваная ў 1691 годзе герцагам Вільгельмам Эрнстам Саксен-Веймарскім, а ў 1991 годзе з нагоды юбілею яе перайменавалі ў гонар Анны Амаліі Браўншвейгскай. Менавіта ў перыяд яе кіравання бібліятэка пераехала ва ўласны будынак.

Штодзень 

Related posts

Жыхары Старой Валатавы абурыліся адключэннем вады на 11 дзён

Праўладнае відэа паказала сядзібу Ціханоўскага ў Агародні Гомельскай

Беларуска раскрытыкавала дэкор Добрушскага фарфору — і запусціла дыскусію пра якасць