HomelDays_Logo_Main-mobil

Нейрасетка “забараніла” Драгунскага праз прозвішча

У Расіі адбыўся кур’ёзны выпадак з выкарыстаннем штучнага інтэлекту для цэнзуры літаратуры. Нейрасетка, якая правярае кнігі на “прапаганду наркотыкаў”, распазнала прозвішча пісьменніка Дзяніса Драгунскага як парушэнне з-за кораня “драг”, які яна звязала з англійскім словам dr…g. Пра гэта паведаміў генеральны дырэктар выдавецтва “Эксмо” Яўген Кап’еў. У выніку частку кніг аўтара давялося зняць з продажу “для правядзення экспертызы”, а выдаўцы вымушаныя ўручную выпраўляць памылкі сістэмы.

Дзяніс Драгунскі. Фота: Вікіпедыя

Пры гэтым прозвішча Драгунскіх — не выпадковае супадзенне літар, а вядомая літаратурная дынастыя, непасрэдна звязаная з гісторыяй Гомеля. Бацька Дзяніса, класік дзіцячай літаратуры Віктар Драгунскі, правёў у нашым горадзе частку дзяцінства.

Віктар Драгунскі з чытачамі

Ягоная сям’я, у тым ліку дзядуля Леў Драгунскі, была актыўнай у грамадскім жыцці Гомеля канца ХІХ — пачатку ХХ стагоддзя. Сёння імя пісьменніка носіць адна з гарадскіх бібліятэк, а даследчыкі працягваюць аднаўляць факты пра ягоны гомельскі перыяд.

Штодзень

Слайдар пастоў